Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее

Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее

У аўторак, 20 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў дзённыя гадзіны ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях парывы ветру могуць дасягаць 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да +5 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3), удзень — ад +5 да +11 (у сталіцы — ад +6 да +8).

З серады чакаецца пацяпленне, якое працягнецца да нядзелі. У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе дасягаць +11 градусаў, а ўдзень — 14-17 цяпла (на поўдні — да +19). 25 кастрычніка зноў пахаладае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі