Стала вядома, калі выйдзе новы фільм пра прыгоды археолага Індыяны Джонса
Стала вядома, калі выйдзе новы фільм пра прыгоды археолага Індыяны Джонса. Гэта — лета 2020 года. Рэжысёрам будзе Стывен Спілберг, выканаўчым прадзюсарам — Джордж Лукас, кампазітарам — Джон Уільямс. Галоўную ролю па-ранейшаму выканае Харысан Форд, піша сайт hollywoodreporter.com.
Індыяна Джонс — прыдуманы персанаж. Яго ролю ў асноўным выконваў амерыканскі акцёр Харысан Форд. Першы фільм выйшаў у 1981 годзе, ён меў назву “Індыяна Джонс: У пошуках страчанага каўчэгу”. Праз тры гады з’явіўся “Індыяна Джонс і храм лёсу”, а ў 1989-м — “Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход”. Апошні фільм выйшаў на экраны ў 2008 годзе — “Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапу”.