Стала вядома, колькі атрымліваюць хакеісты мінскага "Дынама"

У топ-150 увайшлі чатыры беларускія легіянеры / hockey.by​
У топ-150 увайшлі чатыры беларускія легіянеры / hockey.by​

У рэйтынгу 150 самых дарагіх хакеістаў КХЛ апынуліся чатыры гульцы мінскага "Дынама". Рэйтынг апублікаваў расійскі "Спорт-Экспрэс".

У спісе прыведзена базавая гадавая зарплата гульца без уліку бонусаў.

Чатыры легіянеры мінскага "Дынама" маюць больш за 550 тысяч долараў зарплаты. Па дадзеных "Спорт-Экспрэса", Мальтэ Стромваль атрымлівае 557 тысяч долараў, Марыа Кемпэ — 599 тысяч, Тэйлар Бэк і Лукас Бенгтсон — па 627 тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі