Стала вядома, колькі зарабляюць беларусы ў сферы культуры

Заробкі ў культуры

Заробкі ў культуры / Euroradio

Сярэднямесячная налічаная зарплата ў сферы культуры ў студзені-жніўні гэтага года ледзь перавысіла 300 долараў, вынікае са статыстыкі Белстата. Пры гэтым больш 80% занятых у культуры беларусаў маюць вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Кожны год у другую нядзелю кастрычніка святкуюць Дзень працаўніка культуры. Да гэтага дня Белстат апублікаваў некаторыя статыстычныя дадзеныя, у тым ліку і зарплатныя. У сферу культуры ўключаюць і тых беларусаў, якія займаюцца забаўляльнай працай, і тых, хто працуе ў музеях, архівах і бібліятэках.

Цяпер у сферы культуры ў Беларусі працуе больш за 43 тыс. чалавек. Пасля пратэстаў 2020 года шмат якія беларусы, звязаныя з культурай, змушаны былі з'ехаць з краіны. Прыкладам, амаль цалкам абнавіўся склад трупы Купалаўскага тэатра, звальненні прайшлі ў шэрагу беларускіх музеяў.

Але беларуская культура працягвае развівацца і ў эміграцыі. У верасні гэтага года, прыкладам, спектакль King Stakh’s Wild Hunt па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча быў пастаўлены ў Лондане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі