У Лондане пройдзе прэм'ера "Дзікага палявання караля Стаха" па-беларуску
У Лондане пакажуць "Дзікае паляванне караля Стаха" / barbican.org.uk
У лонданскім тэатры "Барбікан" адбудзецца сусветная прэм'ера спектакля "Дзікае паляванне караля Стаха". Спектакль паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча паставіла трупа Беларускага Свабоднага тэатра. Дата прэм'еры — 14-16 верасня 2023 года.
"Дзікае паляванне караля Стаха" — сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам "гатычны нуар", — піша адзін з кіраўнікоў тэатра Мікалай Халезін.
У спектаклі прымаюць удзел артысты з Беларусі і Украіны. Паказ ідзе па-беларуску з англійскімі субтытрамі.
Квіткі можна набыць на сайце тэатра "Барбікан".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.