У сераду суд Брэсцкага раёна будзе разглядаць "справу снегавіка"
Стала вядомая дата разгляду "справы снегавіка" ў судзе ў Брэсце. Па ёй праходзіць мясцовая жыхарка Юлія Нічыпарук. У пачатку студзеня міліцыя пабачыла ў размешчаных на снегавіку налепках і ўлётцы правапарушэнне і прыкметы несанкцыянаванага пікету, з чым жанчына не згодная. Быў складзены пратакол. Як вядома, брастаўчане ўжо працяглы час пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, паколькі бачаць у гэтым пагрозу для здароўя. На снегавіку міліцыянеры прачыталі наступныя лозунгі: "Прэч атруту! Не заводу! Гаспадарыць тут народу!".
Як інфармуе Радыё Рацыя, суд Брэсцкага раёна будзе разглядаць "справу снегавіка" 30 студзеня а 10-й гадзіне.