У Брэсце на жанчыну склалі пратакол за снегавіка
На жыхарку Брэсцкага раёна Юлію Нічыпарук 23 студзеня склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Падрабязнасці здарэння парталу tut.by распавёў праваабаронца Раман Кісляк.
Пратакол на Нічыпарук быў складзены 5 студзеня. У ім гаворыцца, што брастаўчанка каля акумулятарнага завода "без адпаведнага дазволу Брэсцкага райвыканкама з мэтай выказвання групай грамадзян грамадска-палітычных інтарэсаў і публічнага пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода размясціла ў прысутнасці не менш за 25 чалавек на сярэднюю частку снегавіка ўлётку з надпісам "Прэч атруту! Не заводу! Гаспадарыць тут народу!". А таксама яна наляпіла на снегавіка чатыры стыкеры з надпісамі "Не заводу АКБ у Брэсце, свинец@жизни.нет". Гэтыя дзеянні міліцыянты ацанілі як несанкцыянаваны пікет.
Нагадаем, што брастаўчане ўжо амаль год пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, які будуе ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст" ТАА "АйПаўэр". Жыхары Брэста і некалькіх вёсак каля горада мяркуюць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.