Старшыня КДБ: пік пратэстаў у Беларусі пройдзены
Палітычная сітуацыя ў Беларусі стабілізавалася, лічыць старшыня Камітэта дзяржбяспекі Іван Тэртэль.
"Мы адзначаем, што сітуацыя ў цэлым стабілізавалася, пік пройдзены, пратэсныя праявы практычна сышлі на нішто", — перадае ТАСС словы кіраўніка спецслужбы.
На думку Тэртэля, увесну аднавіць пратэсты не ўдасца.
"Спробы будуць, але мы ацэньваем сітуацыю як стабільную, і перадумоў казаць пра тое, што ім удасца дамагчыся такіх мэтаў, мы не бачым", — заявіў ён.
Дарэчы, вясна ў Беларусі заўсёды адзначалася большай палітычнай актыўнасцю, чым восень. Увесну праходзяць некалькі традыцыйных акцыяў — напрыклад, Дзень Волі і Чарнобыльскі шлях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.