Старшыню АГП даставілі з ізалятара на Акрэсціна ў шпіталь

Мікалай Казлоў / facebook.com/unitedcivilparty
Мікалай Казлоў / facebook.com/unitedcivilparty

Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова даставілі з ізалятара на Акрэсціна ў шпіталь МУС, паведамляецца на старонцы партыі ў Facebook.

Казлова затрымалі ўвечары 22 сакавіка недалёка ад яго дома ў Мінску. На яго склалі пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўных органаў і накіравалі на Акрэсціна. У аўторак 23 сакавіка павінен быў прайсці суд. Аднак падчас пасяджэння Казлоў заявіў, што дрэнна сябе адчувае.

Палітык папрасіў адкласці разгляд — скардзіўся на падвышаны ціск.

У судзе ён распавёў, што "сядзеў у аднамеснай камеры, у якой знаходзіцца 8 чалавек". Паводле яго слоў, на падлогу камеры вылілі прыкладна 20 літраў канцэнтраванага раствора хлоркі.

Пасяджэнне ў выніку адклалі.

Мікалай Казлоў таксама з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы па ч. 1 арт. 407 КК РБ (Выдаванне звестак дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Раней яго некалькі разоў дапытвалі ў СК як сведку па іншай крымінальнай справе — аб стварэнні Каардынацыйнай рады. На гэтых сустрэчах Казлоў тройчы адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі