Статкевіч заявіў, што ў арышце Кондруся вінаватыя апазіцыйныя журналісты

Статкевіч заявіў, што ў арышце Кондруся вінаватыя апазіцыйныя журналісты

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч заявіў, што ў арышце жыхара Рудзенска Уладзіміра Кондруся вінаватыя апазіцыйныя журналісты. На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў наступнае: "Як я зразумеў, арышт адбыўся дзякуючы апазіцыйным СМІ, якія апазналі Уладзімера па 5-гадовым фота, на якім ён грукаў у некім ужо разбітае акно Дома ўрада корабам для сцёка дажджавой вады, адарваным ад гэтага будынка".

Як вядома, у сакавіку адзін з беларускіх сайтаў змясціў фота ўдзельніка Дня Волі-2016 ды адзначыў, што ён вельмі падобны на чалавека, які 19 снежня 2010-га біў вокны ў Доме ўраду. Яго назвалі "правакатарам". Днямі стала вядома, што на здымку быў Уладзімір Кондрусь і яго затрымалі па справе аб "масавых беспарадках" 2010 года.

Статкевіч піша, што не разумее, чаму дзеянні найбольш актыўных і рашучых удзельнікаў Плошчы-2010 дагэтуль называюць правакацыяй. Ён называе публікацыю, якая імаверна прывяла да затрымання Кондруся, "даносам". Ён адзначае, што яе аўтары мусяць папрасіць прабачэння ва ўдзельніка акцый пратэсту, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

Палітык лічыць, што ўлады, баючыся новай вулічнай акцыі пратэсту ў сталіцы, "хочуць запалохаць яе патэнцыйных удзельнікаў".

Што вядома пра хлопца, якога затрымалі амаль праз 6 гадоў пасля Плошчы-2010

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі