Стаў вядомы пераможца конкурса "Прэс-фота Беларусі 2015"
Максім Сарычаў атрымаў гран-пры за серыю "598 скрадзеных дзён".
Падведзеныя вынікі конкурса "Прэс-фота Беларусі 2015". Гран-пры атрымаў Максім Сарычаў за серыю "598 скрадзеных дзён", якая прысвечаная актывістам, прэвентыўна затрыманым у беларускай сталіцы напярэдадні хакейнага чэмпіянату свету 2014 года. Назву яна атрымала па колькасці дзён, якія правялі за кратамі маладыя людзі і якія былі вырваныя з іх жыццяў.
Сёлета рэкардсменам па колькасці ўзнагарод стаў Сяргей Балай. У яго 8 дыпломаў, а сярод іх — першыя месцы за адзіночны здымак, у намінацыі "Навіны", у катэгорыі "Традыцыі". Увесь спіс узнагароджаных фотажурналістаў можна паглядзець тут.
Адзначым, што гэта ўжо шосты незалежны фотаконкурс "Прэс-фота Беларусі". Фота пераможцаў мінулых гадоў можна паглядзець тут.
Фота: pressphoto.by