Стаў вядомы ўладальнік Імператарскага кубка па барацьбе сумо

26-га ліпеня ў японскім мястэчку Нагоя завяршыўся 4-ы класічны турнір года па барацьбе сумо за Імператарскі кубак 15-дзённы марафон — Нагоя басё. Уладальнікам галоўнага трафея стаў 24-хгадовы мангол Хаухо.  Гэта ўжо 11-ты ганаровы трафей у капілцы 24-гадовага мангола. Сіні Дракон ёкадзуна Асасёру цягам турніру пацярпеў пяць паразаў. У адным кроку ад Белага Фенікса Хакухо завяршыў турнір першы еўрапейскі азэкі балгарскі Гулівер Катаосю. У яго капілцы 13-ць белых шароў. Бар’ер у 10 пераможных белых шароў на Нагоя басё перакрочылі азэкі Катаміцукі, шэраговыя маэгасіра Амінісікі, Балт, Сётэнро і Хамасё.

Нажаль неафіцыйны кандыдат ў ёкадзуна азэкі Харумафудзі з 15-ці паядынкаў пацярпеў ў 6-ці. За тэхнічнае майстэрства прэміяй гінасё ўшанаваны 5-ы маэгасіра Усходу Амінісікі. 27-гадовы маэгасіра Нябесны Воўк Сёнтэро за байцоўскі характар адзначаны прэміяй кантасё.

Прэмія сукюнсё за эфектныя перамогі над ёкадзуна і азэкі гэтым разам засталася без уладальніка. Наступны пяты турнір года за Імператарскі кубак пройдзе з 12-га па 26-га верасня ў такійскім Палацы спорту “Какугікан”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі