Stone Temple Pilots выкладаюць альбом у Інтэрнэт
Рокеры Stone Temple Pilots пачалі выкладаць трэкі са свайго будучага альбома ў інтэрнэт – скарыстаўшыся для гэтага пляцоўкай сеткавай крамы Amazon. Першай песняй стала кампазіцыя пад назвай “Hickory Dichotomy”. Новыя
песні будуць выкладацца штотыдзень, каб да 25 траўня фэны каманды маглі
ўявіць гучанне ўсіх 12 трэкаў камбэк-пласцінкі.
Нагадаем, што шосты студыйны дыск уз'яднанага гурта атрымаў мудрагелістую назву “Stone Temple Pilots”, і з'явіцца ён акурат 25 траўня. У дадатак да стандартнага выдання будзе выдадзеная і “пашыраная” версія дыска – з дзвюма бонус-трэкамі і шматстаронкавым буклетам.
“Stone Temple Pilots” стане першай працай рокераў з моманту выпуску ў 2001-м годзе альбома “Shangri-La Dee Da”.
Фота: weblogs.dailypress.com