Стрыечнага брата Латушкі збілі пры затрыманні

Стрыечнага брата Латушкі збілі пры затрыманні

Анатоль Латушка быў збіты ў дзень затрымання, паведамляюць праваабаронцы.

Як расказалі ягоныя сваякі, збівалі Латушку ў Цэнтральным РУУС, патрабуючы сказаць пароль ад тэлефона.

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Яго затрымалі 31 студзеня разам з дзвюма жанчынамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Вінавацяць яго ў хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК): нібыта ён маляваў па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб "Пагоня". 

Цяпер Анатоль Латушка знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі