Студэнтам “Мова Нанова” прапанавалі зніжкі 20 фірмаў (фота)
Зніжкі ад 5 да 20% даюцца пры прад’яўленні студэнцкага білета.
На публічных курсах беларускай мовы “Мова Нанова” ў новым навучальным годзе ўводзяцца студэнцкія білеты. Іх атрымаюць усе 600 студэнтаў у Мінску і іншых гарадах, дзе адбываюцца курсы (Брэст, Гродна, Магілёў, Віцебск, Маладзечна, Баранавічы, Бабруйск).
Апроч прыгожага білета, студэнты атрымаюць абсалютна рэальную выгаду: ужо больш за 20 фірмаў далучыліся да праграмы “Зніжкі” і пагадзіліся даць магчымасць ашчадзіць слухачам “Мовы Нанова”. Сярод іх — кнігарні, кавярні, салон прыгажосці, СТА, паслугі фатографа, зніжкі на сантэхніку, мабільныя аксесуары, экскурсіі, адзенне ды іншае. Таксама даюцца зніжкі на канцэрты і нават наведванне баскетбольных матчаў.
Умова атрымання студэнцкага білета — рэгулярнае наведванне курсаў у любым з гарадоў. Выдаецца білет бясплатна, поўны спіс зніжак можна пабачыць тут.