Студэнты БДУ стаяць у чарзе па інтэрнат, а Акадэмія музыкі засяляе кітайцаў
У розных ВНУ Мінска жыллём забяспечваюць ад 29 да 50% іншагародніх студэнтаў, і толькі ў Акадэміі музыкі кожны, каму патрэбны інтэрнат, можа на яго разлічваць У найгоршым становішчы апынуліся іншагароднія студэнты Лінгвістычнага ўніверсітэта — толькі 29% з тых, каму патрэбны інтэрнат, можа на яго разлічваць. Спецыяліст аддзелу па выхаваўчай працы Ірына Рыжыкава кажа, што ў ВНУ толькі два інтэрнаты, а колькасць студэнтаў расце з кожным годам.
Ірына Рыжыкава: "Нашыя інтэрнаты — гэта вельмі балючая праблема. Мы яе як вырашаем, так вырашаем. У нас толькі два інтэрнаты, а ў сувязі з тым, што колькасць іншагародніх студэнтаў расце, гэты адсотак (тых, каму патрэбнае жыллё, — ЕРБ) зніжаецца".
БДУ зараз забяспечвае жыллём толькі 50% жадаючых, кажа намеснік прарэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Міхаіл Чарапеннікаў. Але хутка там чакаюць два новыя будынкі на 2200 чалавек.
Міхаіл Чарапеннікаў: "Так, рэальна, ёсць чарга. Пакуль яна складае каля 5000 студэнтаў. На сённяшні дзень мы забяспечваем жыллём толькі палову студэнтаў, якім патрэбны інтэрнат. Але ў гэтым навучальным годзе атрымаем два інтэрнаты: адзін пасля капрамонта, адзін новы. І калі зараз заселена 5500 студэнтаў, то будзе 7700".
Першымі ў чарзе па інтэрнат БДУ стаяць дзеці-сіроты, інваліды 1 і 2 груп і тыя, хто пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС, потым дзеці з шматдзетных сем'яў і інваліды 3 групы, спартсмены ды студэнцкія актывісты. Астатнія засяляюцца прапарцыянальна сярэдняму балу паспяховасці, які розны на розных факультэтах.
Міхаіл Чарапеннікаў: "На гуманітарных факультэтах сярэдні бал як правіла вышэй, чым на прыродазнаўчых".
Першы курс у БДУ вылучаюць ў асобную катэгорыю.
Міхаіл Чарапеннікаў: "Асобна трэба казаць пра першы курс — гэта чвэрць нашых месцаў. То бок, кожнае чацвёртае месца ў нашых інтэрнатах займае першакурснік. У нас усе дамовы з тымі, хто жыве ў інтэрнаце, тэрмінам на адзін год — з 1 верасня па 30 чэрвеня. Таму магчыма, што месца старшакурсніка атрымае першакурснік".
А ў гэты час Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (БДАМ) выдзяляе месцы ў інтэрнаце не толькі сваім студэнтам, але і навучэнцам іншых навучальных устаноў. Як распавёў Еўрарадыё першы прарэктар БДАМ Юры Златкоўскі, ужо некалькі год запар у іх пражываюць студэнты мастацкай і музычнай вучэльні ды іншых.
Юры Златкоўскі: "У мінулым годзе ў інтэрнаце Акадэміі музыкі пражывала 685 чалавек. У тым ліку там былі навучэнцы Мінскай музычнай вучэльні імя Глінкі, навучэнцы мастацкай вучэльні імя Глебава — 8 месцаў. Вельмі шмат студэнтаў з Кітая пражывала ў нас, студэнт з Бельгіі, студэнт з Украіны і студэнты з Расіі. Бачыце, мы не толькі пасяляем сваіх, але і адгукаемся на просьбы іншых навучальных устаноў".
У папярэднія гады кіраўніцтва БДАМ забяспечвала інтэрнатам ўсіх сваіх студэнтаў, якім ён быў патрэбны. Гэты год не мусіць быць выключэннем, кажа Юры Златкоўскі.
Фота — allangarsk.ru