Студэнты ЕГУ у панядзелак распачнуць Еўрапейскі тыдзень
З 14 па 18 красавіка 2008 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе пройдзе "Еўрапейскі тыдзень". Па словах арганізатараў, гэта будзе міжкультурны студэнцкі праект, у якім прымуць удзел каля 50 студэнтаў і проста маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй з Беларусі, Літвы, Германіі, Польшчы і Фінляндыі. Аўтары праекту "Еўрапейскага тыдня" - студэнты-трэцякурснікі бакалаўрскіх праграм па журналістыцы і міжнародным праве Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Па іх меркаванні, "Еўрапейскі тыдзень" дапаможа беларускай моладзі зразумець сваё месца ў агульнаеўрапейскіх працэсах і зробіць унёсак у фармаванне іх еўрапейскай ідэнтычнасці. Праект таксама павінен паспрыяць стварэнню платформы для прэзентацыі Беларусі і беларускай інтэлектуальнай супольнасці еўрапейскім калегам, мяркуюць у ЕГУ.
У межах тыдня пройдуць канферэнцыі, круглыя сталы, а таксама шэраг інфармацыйных і культурных мерапрыемстваў - сустрэчы з прадстаўнікамі еўрапейскіх структур, фотавыставу, кінапаказы, прысвечаныя беларускай, медыйнай, еўрапейскай праблематыцы і пытанню студэнцкай мабільнасці, паведамляе прэс-служба ЕГУ.
У дзень адкрыцця Еўратыдня адкрыецца выстава фатаграфій студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта "Еўропа вачыма беларуса".