Студэнты з нажамі атакавалі міліцыю ў Херсоне — трое параненых

Як інфармуе УНІАН, некалькі маладых людзей нанеслі нажавыя раненні траім супрацоўнікам Упраўлення крымінальнага вышуку мясцовай міліцыі. Двое міліцыянераў знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. У аднаго з іх пранікальнае раненне ў грудную клетку, іншаму лекары выдалілі селязёнку. Трэці міліцыянер атрымаў раненне ў калена і плячо, яму медыцынская дапамога была аказаная без шпіталізацыі.



Зламыснікаў затрымалі. Міліцыя сцвярджае, што яны — студэнты аднаго з ВНУ Херсона, з'яўляюцца "актыўнымі і радыкальнымі ўдзельнікамі акцый пратэсту". Іх дзеянні кваліфікавалі як "замах на здзяйсненне наўмыснага забойства". Кожнаму з затрыманых (іх дакладная колькасць не называецца) пагражае да 15 гадоў турмы альбо пажыццёвае зняволенне.



Следчыя высвятляюць матывы здзяйснення злачынства.



Нагадаем, на мінулым тыдні забілі стрэлам у галаву каля інтэрната "Беркута" ў Кіеве 27-гадовага старшага сяржанта аддзела дзяржаўнай аховы Галасееўскага раённага ўпраўлення міліцыі. Міліцыя Украіны правярае інфармацыю аб датычнасці нейкай нацыяналістычнай "Украінскай паўстанцкай арміі" да забойства міліцыянта.

Здымак з архіву. Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі