Стыхійнае бедства ў Мінску: затопленыя вуліцы, дамы, станцыі метро
У пятніцу ў выніку моцных залеваў былі затопленыя многія вуліцы беларускай сталіцы. За дзень выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў. Пэўны час не працавалі некаторыя станцыі метро. Ратавальнікі эвакуявалі каля 300 чалавек з затопленага грамадскага транспарту. ФОТА і ВІДЭА
Амаль 300 чалавек былі эвакуяваныя падчас залеваў у Мінску ў пятніцу. З-за затаплення спыніўся рух транспарту па вуліцах ў раёне плошчы Бангалор і на праспекце Пераможцаў.
Таксама ёсць затапленні праезнай часткі ў раёне плошчы Перамогі, на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і 2-га завулка Р. Люксембург, на скрыжаванні вуліц Купалы і Інтэрнацыянальнай, вуліц Чыгуначнай і Ўманскай, на праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту, на скрыжаванні вуліц Леніна і Ўльянаўскай, па вуліцы Інтэрнацыянальнай, праспекце газеты “Звязда”.
Усе станцыі метро цяпер працуюць, але нейкі час з-за затаплення былі закрытыя станцыі “Парк Чалюскінцаў” і “Усход”. Паведамленняў, што хтосьці загінуў падчас стыхійнага бедства ў сталіцы, няма.
Супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. На працу выйшлі ўсе ратавальнікі. Задзейнічаная ўся наяўная ў распараджэнні сталічных выратавальнікаў тэхніка.
Супрацоўнікі камунальных службаў Мінска таксама выехалі на ўчасткі найбольшага затаплення. Яны прагназуюць, што пасля заканчэння працоўнага дня, калі людзі вернуцца дадому, пойдуць шматлікія звароты ад грамадзян у сувязі з падтапленнем. Супрацоўнікі ЖРЭА будуць знаходзіцца на працоўным месцы да 8 гадзін вечара.
Выратавальнікі эвакуююць людзей з затопленага грамадскага транспарту на вуліцы Нямізе ў Мінску
Некаторыя людзі паспелі самастойна выйсці з тралейбусаў. Пры гэтым вада даходзіла ім да пояса.
На станцыях "Усход" і "Парк Чалюскінцаў" Мінскага метрапалітэна з-за залевы зачыненыя па адным уваходзе
Ніхто пасля наведвання салона прыгажосці не адважыўся пайсці дахаты па пояс у вадзе
Яшчэ трохі і Свіслач выйдзе з берагоў
Крама "Рублёўскі" на Нямізе
Новы, больш актуальны, від транспарту
Вось калі каналізацыю не зробяць, рана ці позна ўвесь Мінск можа апынуцца пад вадой
Фота — ctv.by, nn.by, charter97.org, pics.livejournal.com, onliner.by, minsk4life.blog.tut.by, pashunja.livejournal.com