Суд над удзельнікамі жалобнай акцыі ў Віцебску перанесены на 4 сакавіка
Сёння ў Віцебску актывістка Алена Залеская і сябра БСДП (Грамада) Ганна Латышава зладзілі жалобную акцыю памяці Ірыны Казулінай.
Яны раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра тое, што палітвязня Аляксандра Казуліна не пускаюць на пахаванне жонкі. Акцыя пратрымалася дзесяць хвілін, пасля чаго Алену Залескую і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду затрымалі.
На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. А 14-й гадзіне павінна было адбыцца судовае пасяджэнне, але Барыс Хамайда, які размаўляе па-беларуску, запатрабаваў перакладчыка. Суддзя Ала Бардзюкова адклала суд над абодвума затрыманымі на 4 сакавіка.