Суд наконт экстрэмізму на сайце 1863x.com будзе закрытым

Суд наконт экстрэмізму на сайце 1863x.com будзе закрытым

Судовы працэс наконт экстрэмізму ў матэрыялах сайта 1863x.com будзе закрытым. З такім хадайніцтвам выступіў прадстаўнік Следчага камітэта.

Ён аргументаваў сваю просьбу тым, што падчас гэтага разгляду будуць агалошвацца матэрыялы справы адміністратара сайта Эдуарда Пальчыса. Гэта, на думку Следчага камітэта, можа паўплываць на суд над Пальчысам. Суддзя пасля 20-хвіліннай паўзы задаволіў хадайніцтва.

Як паведамляла Еўрарадыё, актывісты сарвалі пачатак суда наконт сайта 1863x.com.

Як паведамлялася раней, суд Цэнтральнага раёна Мінска павінен вырашыць, ці ёсць экстрэмізм у матэрыялах, размешчаных на сайце 1863x.com. Адміністратар сайта Эдуард Пальчыс (псеўданім Джон Сільвер) на судзе не прысутнічае, бо знаходзіцца за кратамі. Яго інтарэсы на судовым працэсе абараняе адвакатка.

Самога Пальчыса чакае суд па абвінавачаннні ў распальванні нацыянальнай варожасці ды распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі