У Пакістане студэнта асудзілі да смяротнага пакарання праз перапіску ў WhatsApp

Смяротнае пакаранне за паведамленні ў мэсэнджэры

Смяротнае пакаранне за паведамленні ў мэсэнджэры

Суд правінцыі Пенджаб заявіў, што падсудны падзяліўся фатаграфіямі і відэа з намерам абразіць рэлігійныя пачуцці мусульман, перадае BBC.

Па гэтай жа справе да пажыццёвага зняволення быў прыгавораны 17-гадовы юнак. Абодва адмаўляюць сваю віну.

Багахульства ў Пакістане караецца смерцю. Некаторых падазраваных лінчавалі яшчэ да таго, як іх справы былі перададзены ў суд.

Скарга была пададзена ў 2022 годзе падраздзяленнем па барацьбе з кіберзлачыннасцю Федэральнага агенцтва расследаванняў Пакістана (FIA) у Лахоры, сталіцы правінцыі Пенджаб.

У рашэнні суда гаворыцца, што 22-гадовы мужчына быў прыгавораны да пакарання смерцю за стварэнне фатаграфій і відэа, якія змяшчаюць абразы прарока Мухамеда і яго жонак.

Другому абвінавачанаму далі пажыццёвае зняволенне за распаўсюджванне матэрыялаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі