Суддзя ўкраінскага адбору на "Еўрабачанне" аб празрыстасці і шанцах ALEKSEEV
Фота: zefir.ua
Як гэта — казаць прама ў твар калегу, што ты ставіш яму адзін бал з дзевяці, у чым кайф ад празрыстых выбараў і ці змог бы ALEKSEEV выйграць ўкраінскі адбор на "Еўрабачанне-2018"? Пра гэта напярэдадні фіналу ў размове з Еўрарадыё разважае Яўген Філатаў — цяперашні суддзя адбору суседзяў, лідар гурта The Maneken, саўндпрадзюсар Джамалы, Onuka, Івана Дорна, Brunettes Shoot Blondes.
Такая дэмакратычная пазіцыя падымае агульны тон і цікавасць да гэтай падзеі
Нацыянальны адбор на "Еўрабачанне" ва Украіне праводзіцца ў празрыстым рэжыме. Гэта тэлешоў, дзе суддзі і тэлегледачы разам выбіраюць лепшых. Але ў нас сітуацыя такая, што ў большай ступені галасаванне тэлегледачоў прадвызначае пераможцу конкурсу, і гэтая дэмакратычная пазіцыя падымае агульны тон і цікавасць да дадзенай падзеі.
Кожная ацэнка, якая даецца канкурсанту, мае пад сабой абавязковы каментар і падставы
Гэта мой дэбют у журы. Вядома, першапачаткова было нейкае хваляванне: тэлеэфір, адказнасць ... Але цяпер я з упэўненасцю магу сказаць, што мне цікава дзяліцца сваім уласным нажытым досведам, імкнуцца аб'ектыўна ацэньваць выступы і разам з маімі калегамі і ўдзельнікамі галасавання вызначацца з пераможцам. Крэслы тры, суддзі тры, у кожнага сваё меркаванне. Гэта можа выяўляцца ў адкрытай дыскусіі. Так ці інакш, кожная ацэнка, якая даецца канкурсанту, мае пад сабой абавязковы каментар і падставы. Я лічу, што гэта цікава і правільна, што меркаванні адрозніваюцца.
Судзейскі склад больш думае пра паўнавартаснае шоў, якое павінна складацца з добрай песні, упэўненага, прафесійнага выканання і дзеі
Не першы год Украіна паказвае вялікі патэнцыял у напісанні песень, у музычнай творчасці, і гэта не можа не радаваць. У нашым нацыянальным адборы прымаюць удзел як вядомыя, сталыя музыканты, так і абсалютныя дэбютанты і пачаткоўцы. З нагоды выканаўцаў, якія валодаюць фэн-базай, заслугамі могуць быць рознагалоссі паміж суддзямі і тэлегледачамі, як гэта адбылося ў першым паўфінале галасавання. Магчыма, гэта звязана з тым, што судзейскі склад больш думае пра паўнавартаснае шоў, якое павінна складацца з добрай песні, упэўненага, прафесійнага выканання і ўласна, дзейства, якое адбываецца на сцэне. А тэлегледачы, магчыма, аддаюць свае галасы выканаўцам, фанатамі якіх яны з'яўляюцца. І тут не зусім атрымліваецца аб'ектыўная карцінка.
Ёсць паперы, і мы, як сябры журы, ставім подпісы пад баламі, якія прызначаем. Але ніякай звыш-сакрэтнасці няма
Ёсць паперы, і мы, як члены журы, ставім подпісы пад баламі, якія прызначаем. Але ніякай звыш-сакрэтнасці няма. Усе выдатна разумеюць, што гэта конкурс, і паколькі ён максімальна празрыста уладкаваны, мы стараемся прытрымлівацца яго рэгламенту. Важна разумець, што ў першую чаргу гэты конкурс нясе пазітыўную і творчую энергію, хочацца яе захоўваць і не азмрочваць скандаламі. Украіна ведае гісторыі аб ранейшых адборах, якія былі не зусім у галосным полі, таксама хапала яркіх тэм для абмеркавання. На шчасце, цяпер гэта ў мінулым. Беларусі раю зрабіць некалькі крокаў насустрач да больш дэмакратычнага падыходу. Напрыклад, у складзе журы павінен быць хаця б адзін прадстаўнік сучаснага музычнага моладзевага руху. Таксама трэба больш уцягваць тэлегледачоў у гэты працэс: маючы магчымасць камунікаваць з гледачом можна бачыць прырост аўдыенцыі, якая выбірае сучасную маладзёжную музыку ў якасці слухача або ў якасці галасу.
ALEKSEEV не зусім дакладна трапляў у ноты. У нас у паўфіналах з гэтым даволі строга
Я глядзеў нумар ALEKSEEV. З пункту гледжання прафесійнага выканання ёсць пытанні. Я чытаў пра тое, што гэтая кампазіцыя падобная да песні, якую ён ужо выконваў раней. На мой погляд, гэта таксама можа быць праблемай. Гіпатэтычна, можна разглядаць нумар Аляксеева як кандыдата выхаду ў фінал украінскага адбору. Але ў цэлым, калі меркаваць па відэазапісу, там нешта адбылося ў тэхнічным плане, і ён не зусім дакладна, вядома, трапляў у ноты. У нас у паўфіналах з гэтым даволі строга. Гэтыя агрэхі ў троххвілінным шоу могуць стаць прэцэдэнтам для абмеркавання і страты балаў.
Электронная музыка зараз — гэта папулярная музыка
Дынамічнае электроннае гучанне ўсё больш запаланяе жанр папулярнай музыкі. Можна правесці паралель, што электронная музыка зараз — гэта папулярная музыка. У дынамічных, хуткіх кампазіцый больш шанцаў на конкурсе, чым у павольных балад. Хоць у апошнія два гады мы бачым, што перамагалі іншыя песні ... Само "Еўрабачанне" будзе нас здзіўляць. Але агульныя тэндэнцыі папулярнай музыкі зводзяцца да танцавальнага электроннага настрою.