Судовы працэс па пазове фірмы Козіка да АГП перанесены на верасень
Судовы працэс па пазове юрыдычнай групы “Аргументъ” да Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыпынены да верасня.
Гэта звязана з тым, што суддзя Гаспадарчага суду Мінску накіравала зыпыт у Цэнтр бяспекі інфармацыі пры прэзідэнце краіны. Яна хоча даведацца ў спецыялістаў, якім чынам можна вызначыць гаспадара інтэрнэт-сайта.
Нагадаем, падставай для пазову стала публікацыя на сайце www.ucpb.org артыкула “Сям’я” робіць бізнес. Пад надзейным дахам дзяржавы”.
На думку істца, артыкул нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі “Аргумента” і яго заснавальніка Андрэя Козіка, сына старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка. АГП заяўляе, што партыя не з’яўляецца ўладальніцай сайту, а яго робяць яе прыхільнікі.
Паводле меркавання прадстаўніка АГП у судзе Сяргея Альфера, наступнае паседжанне суду адбудзецца не раней за канец верасня, паведамляе прэс-служба АГП.