Сума ўрону па справе Чыжа складае 238,7 млрд недэнамінаваных рублёў

Сума ўрону па справе Чыжа складае 238,7 млрд недэнамінаваных рублёў

Сума ўрону па крымінальнай справе бізнесмена Юрыя Чыжа складае амаль 12 млн долараў (238,7 млрд недэнамінаваных рублёў). Пра гэта распавядае журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык пасля завяршэння свайго дакладу Аляксандру Лукашэнку.

Вакульчык таксама распавёў пра крымінальную справу ў дачыненні да Уладзіміра і Казбека Япрынцавых, а таксама Аляксандра Арабяна.

“Следства па гэтай крымінальнай справе завершанае. Матэрыял знаходзіцца на разглядзе ў судзе. Пра Казбека і Арабяна тут усё досыць зразумела. Шмат пытанняў узнікае ў дачыненні да Уладзіміра Япрынцава. Па сутнасці справы, ён абвінавачваецца не ў махлярстве непасрэдна, а ў дапамозе махлярству. Ён дапамагаў сыну вырашаць ўзнікаючыя праблемы, падпісваў гарантыйныя лісты ад “Трайпла”, не маючы на ​​гэта паўнамоцтваў”, — цытуе словы Валерыя Вакульчыка БЕЛТА.

Юрый Чыж быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 11 сакавіка па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Уладзіміра Япрынцава затрымалі летам 2015 года пасля заявы Юрыя Чыжа і расійскіх партнёраў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі