Супраць шэрагу службоўцаў пракуратуры распачата крымінальная справа

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч распачаў крымінальную справу па факце злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры.
Гэта звязана з даручэннем, якое даў у мінулы чацвер кіраўнік дзяржавы, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка загадаў адправіць у адстаўку намесніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра і распачаць у адносінах да іх крымінальную справу. Ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі