Супраць Трампа падалі яшчэ адзін пазоў — патрабуюць не дапускаць яго да выбараў

Дональд Трамп / Getty Images

Дональд Трамп / Getty Images

Праваабаронцы і група выбаршчыкаў у штаце Каларада патрабуюць не дапускаць Дональда Трампа да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў якасці кандыдата. Сваё патрабаванне пазоўнікі тлумачаць тым, што Трамп, на іх думку, "справакаваў агрэсіўны натоўп" на штурм Капітолія ў студзені 2021 года. Пра гэта казаў адвакат праваабарончай групы на адкрыцці судовага працэсу ў панядзелак, распавядае Reuters.

Пазоў быў пададзены арганізацыяй "Грамадзяне за адказнасць і этыку". У ім праваабаронцы спасылаюцца на пункт Канстытуцыі ЗША, які забараняе людзям, што ўдзельнічалі ў "паўстанні або мецяжы", займаць федэральныя пасады. Reuters адзначае, што гэты пазоў з'яўляецца свайго роду праверкай, ці зможа становішча, замацаванае ў Канстытуцыі ЗША з аглядкай на часы Грамадзянскай вайны, перашкодзіць рэспубліканцу Трампу зноў стаць прэзідэнтам. Адвакат Трампа Скот Геслер усё адмаўляе. Ён не згодны ў трактоўкай, што Трамп падбухторваў прыхільнікаў да гвалту.

Гэта справа ў Каларада супраць удзелу Трампа ў выбарах з'яўляецца першай, перададзенай у суд. Аналагічныя пазовы пагражаюць яму ў Мічыгане і Мінесоце. Між тым, паводле апытанняў грамадскай думкі, Трамп з'яўляецца фаварытам у барацьбе за вылучэнне ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, і ў наступным годзе ён можа зноў сустрэцца на выбарах з Джо Байдэнам.

Нагадаем, адначасова ў судах ЗША ідзе разгляд яшчэ некалькіх крымінальных спраў супраць Трампа, у тым ліку аб махлярстве, у якім абвінавачвацюць яго сямейную кампанію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі