Супрацоўнік ДАІ загінуў у аварыі на Шуміліншчыне
У Шумілінскім раёне два чалавекі загінулі ў аўтамабільнай аварыі. Кіроўца, супрацоўнік мясцовага ДАІ, старшы лейтэнант міліцыі, не справіўся з кіраваннем, едучы ў машыне свайго бацькі. “Опель-Сінтра” з’ехаў у кювет і апракінуўся. 28-гадовы міліцыянт і яго пасажырка, мясцовая прадавачка, ад пашкоджанняў сканалі на месцы. Інспектар ДАІ быў без формы. Ці знаходзіўся ён у стане алкагольнага ап’янення, вызначаюць эксперты.