Супрацоўнікі КДБ сышлі ад адваката Алеся Міхалевіча ні з чым

Супрацоўнікі КДБ адмовіліся адказваць на пытанні адвакатаў кансультацыі аб тым, у межах якіх працэсуальных дзеянняў праводзіцца праверка. Да таго ж яны не мелі пастановы на вобыск, а толькі дакумент за подпісам  начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

Гэтым разам аператыўнікі сышлі ні з чым. Аднак адвакат Агееў, які абараняе арыштаванага экс-кандыдата Алеся Міхалевіча, адчувае пільную ўвагу да сваёй персоны ад пачатку студзеня. Ягоную адвакацкую дзейнасць ужо некалькі разоў правяраў Мінюст, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць гэты выпадак чарговай праявай грубага ціску на адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы фігурантаў справы аб "масавых беспарадках".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі