Сурыкаў пра скандальнае графіці: Пратэставала не грамадства, а асобныя людзі

Сурыкаў пра скандальнае графіці: Пратэставала не грамадства, а асобныя людзі

Графіці на тэму беларуска-расійскага сяброўства мае права на жыццё. Такое меркаванне выказаў амбасадар Расіі Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.

На думку дыпламата, супраць графіці пратэставала не беларускае грамадства, а асобныя людзі.

"Калі малююць карцінкі з жыцця Захаду, гэтым людзям падабаецца, а калі сяброўства Беларусь-Расія ім не падабаецца. Ёсць і адваротны пункт погляду", — заявіў Сурыкаў.

Ён нагадаў, што паводле вынікаў сацыялагічных апытанняў 70% жыхароў Беларусі хочуць сябраваць з Расіяй, а 30% арыентаваныя на Захад. "Маюць права на жыццё і тыя, і другія рэчы, і не трэба замінаць", — падсумаваў дыпламат.

Як паведамлялася раней, мурал на вуліцы Магілёўскай у Мінску выклікаў негатыўныя водгукі ў сацсетках. 8 чэрвеня актывісты незарэгістраванага "Маладога фронту" фактычна сарвалі ўрачыстую цырымонію адкрыцця выявы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі