Сустрэча Лукашэнкі, Назарбаева і Пуціна пройдзе 20 сакавіка ў Астане

20 сакавіка ў Астане адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Нурсултана Назарбаева і Уладзіміра Пуціна. Першапачаткова сустрэча трох кіраўнікоў была прызначаная на 12-13 сакавіка, але ў сярэдзіне мінулага тыдня яе адмянілі. Прычынай пераносу сустрэчы стаў "шчыльны графік лідараў трох дзяржаў", паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка Казахстана Даўрэна Абаева.

Па яго словах, расійскі і беларускі бакі пацвердзілі свой удзел. Нагадаем, што прэс-служба Лукашэнкі тыдзень таму паведаміла Еўрарадыё, што такая сустрэча нібыта і не рыхтавалася.

У СМІ абвяшчалася шмат версій адмены сустрэчы. Усе яны былі звязаныя з Уладзімірам Пуціным, які больш чым на тыдзень знік з экранаў. Сёння, 16 сакавіка, у Санкт-Пецярбургу павінна адбыцца ссустрэча расійскага кіраўніка з прэзідэнтам Кіргізіі Алмазбекам Атамбаевым.

Як стала вядома, лідары Беларусі, Расіі і Казахстана абмяркуюць сітуацыю ва Украіне.

Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным і Назарбаевым перанесеная

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі