Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным і Назарбаевым перанесеная

Візіт Уладзіміра Пуціна ў Астану адменены. Па звестках Reuters, прычынай стала хвароба расійскага кіраўніка. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць гэтую інфармацыю.

Меркавалася, што 12 сакавіка ў сталіцы Казахстана адбудзецца сустрэча трох кіраўнікоў краін Мытнага саюза — Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева. Аднак і беларускі кіраўнік у Астану не адправіцца. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі прэс-службе Лукашэнкі:

Прэс-служба: “Мы не абвяшчалі, у нас не было анонсу з гэтай нагоды. Візіту не будзе”.

У каментары СМІ прэс-сакратар расійскага прэзідэнта заявіў, што кіраўнікі трох дзяржаваў вырашылі перанесці сустрэчу на некалькі дзён.

Фота — news.gazeta.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі