Святлана Алексіевіч стала афіцэрам
Пісьменніцы прысвоена ганаровае званне афіцэра Нацыянальнага ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі.
Узнагароду Алексіевіч ўручыла пасол Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі 21 кастрычніка ў Мінску.
"Французская публіка даведалася пра вас у 1991 годзе, пасля выхаду ў Парыжы перакладу кнігі "Цынкавыя хлопчыкі", - сказала дыпламат. - Вашы апавяданні пра жахі працяглай афганскай вайны пахіснулі веру ў гераізм савецкай арміі, вы сталі ў нейкай ступені антраполагам Савецкага Саюза. Вашы кнігі, якія з'явіліся пазней у рамках літаратурнага цыкла "Галасы краіны Утопіі", нявыдадзенага сходу мільёнаў галасоў савецкіх мужчын і жанчын, замацавалі за вамі званне аднаго з самых таленавітых пісьменнікаў на постсавецкай прасторы”, - цытуе словы Газюі агенцтва БелаПАН.