Святлана Алексіевіч выступіць у мінскім Палацы Рэспублікі
У малой зале Палаца Рэспублікі ў Мінску 14 красавіка а 16-й гадзіне пачнецца ўрачыстая прэзентацыя кнігі "Святлана Алексіевіч на Свабодзе". У сустрэчы прыме ўдзел і сама пісьменніца. Гэта будзе яе першы публічны выступ у сталіцы пасля атрымання Нобелеўскай прэміі.
Арганізатарамі імпрэзы выступілі Радыё "Свабода" і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Уваход на вечарыну будзе адбывацца толькі па запрашэннях.