Святлана Ціханоўская прыйшла на жаночы марш у Вільні

Святлана Ціханоўская прыйшла на жаночы марш у Вільні

Святлана Ціханоўская прыйшла на марш у падтрымку беларускіх жанчын, які праходзіць у Вільні. "Сёння я не змагла не далучыцца да маршу. Я хацела падтрымаць беларускіх жанчын, выказаць сваё захапленне. Мы абавязкова пераможам!", — сказала яна прысутным.

На сёння такія маршы запланаваныя больш як у 20 краінах: ЗША, Канадзе, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Новай Зеландыі, Даніі, Літве, Латвіі, Германіі, Швейцарыі, Францыі, Швецыі, Іспаніі і іншых. Дзясяткі гарадоў, тысячы чалавек па ўсім свеце

У гарадах Беларусі таксама пройдуць жаночыя акцыі. Але яны абазначаюцца як "дэмаршы" — жанчыны не будуць арганізоўвацца ў калоны, а збіраюцца проста гуляць з кветкамі па цэнтральных вуліцах.

Святлана Ціханоўская прыйшла на жаночы марш у Вільні
Святлана Ціханоўская на жаночым маршы ў Вільні / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская прыйшла на жаночы марш у Вільні
Святлана Ціханоўская на жаночым маршы ў Вільні / t.me/tsikhanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі