Сябра БХД "з-за палітыкі" не ўладкавалі на працу школьнага вартаўніка
Сябра аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" з Клецкага раёна Алега Нікуліна не ўладкавалі на працу ў школу вёскі Гурнеўшчына. Як неафіцыйна растлумачылі Нікуліну, прычына — “апазіцыйная дзейнасць”. Прэс-служба Партыі БХД паведамляе, што раней Нікулін выкладаў у гэтай школе выяўленчае мастацтва. Днямі ён даведаўся, што ў школе з’явілася вакансія вартаўніка, і вырашыў уладкавацца туды зноў.
Па словах Нікуліна, дырэктарка школы была не супраць. Але ёй патэлефанавала раённае кіраўніцтва і загадала не браць на працу апазіцыянера.
Па словах Нікуліна, дырэктарка школы была не супраць. Але ёй патэлефанавала раённае кіраўніцтва і загадала не браць на працу апазіцыянера.