Сямашка і Мадура адкрылі ў Мінску помнік Сімону Балівару (відэа)
У чацвер намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ўрачыста адкрылі ў Мінску помнік Сімону Балівару (1783 — 1830). Манумент знаходзіцца недалёка ад уваходу ў сквер (з боку Першамайскай вуліцы), які носіць імя нацыянальнага героя краін Лацінскай Амерыкі. Бронзавы бюст Балівара ўсталявалі на гранітны пастамент. Агульная вышыня манумента складае 2,78 метра, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.
Сквер, які знаходзіцца ў межах вуліц Першамайскай, Захарава і Чапаева, атрымаў імя Сімона Балівара ў 2008 годзе. Тады ж усталявалі камень з шыльдай. На цырымоніі прысутнічаў тагачасны венесуэльскі прэзідэнт Уга Чавес.