Сямашка: З 2009 года Беларусь можа чакаць істотны рост коштаў на расійскі газ

Беларусь лічыць неабходным скласці дадатковую дамову з Расіяй аб фармаванні кошту на газ. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, з 2009 года Беларусь можа чакаць істотны рост коштаў на расійскі газ, інфармуе БЕЛТА. Ён растлумачыў, што, падпісваючы ў снежні 2006-га дамову, беларускі бок кіраваўся афіцыйным дакументам урада Расіі, у якім змяшчаўся прагноз па змене сусветнага кошту на нафту.

Аднак сітуацыя змянілася, і прагноз не пацвердзіўся: кошты на нафту рэзка павялічыліся. Нагадаем, у першым квартале 2008 года Беларусь купляла расійскі газ па 119 долараў за 1 тысячу кубаметраў, з другога квартала — па 128 долараў. Па розных меркаваннях, у наступным годзе газ можа каштаваць 200 долараў і нават больш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі