Сямашка: Запуск Беларускай АЭС паўплывае на тарыфы для насельніцтва
Запуск Беларускай АЭС паўплывае на тарыфы для насельніцтва. Гэта вынікае з заявы віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі. Ён паведаміў, што, дзякуючы атамнай станцыі, комплексу мер па развіцці беларускай энергасістэмы, стане магчымым зніжэнне для прамысловасці высокага тарыфу на электрычнасць у памеры 11,3 цэнта да 7,9 цэнта за кВт. г. А зніжэнне сабекошту электраэнергіі дазволіць праводзіць збалансаваную палітыку ў адносінах тарыфаў для насельніцтва.
Сямашка нагадаў, што стаіць задача выйсці на кампенсацыю беларусамі затрат на паслугі ЖКГ на 100%. “Калі мы зніжаем сабекошт электраэнергіі ў цэлым па краіне, то апускаем планку, не трэба тарыфы ў разы падымаць для поўнай кампенсацыі”, — цытуе словы Сямашкі БЕЛТА.
Як вядома, АЭС будуецца ў Беларусі ў Астравецкім раёне. Першы энергаблок мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі — у 2020-м.