Сярэдні заробак у Мінску ў 1,5 разу большы за сярэдні па краіне
Сярэдні заробак у Мінску вышэйшы, чым сярэдні ў Беларусі ў 1,5 раза. Такую лічбу назваў першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне — галоўны дзяржаўны эксперт Мінска па ўмовах працы Павел Кунашкевіч на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, інфармуе БЕЛТА.
Па яго словах, намінальны сярэднямесячны заробак за студзень склаў 1027 рублёў. Гэта на 42,6% вышэй, чым сярэдні заробак па краіне. У параўнанні са студзенем 2016 года намінальны сярэднямесячны заробак павялічыўся на 7,9%, дадаў Кунашкевіч.
Найбольшыя заробкі ў сталіцы маюць работнікі сферы інфармацыі і сувязі, фінансавай, страхавой, навукова-тэхнічнай дзейнасці. У бюджэтных арганізацыях заробкі трымаюцца на ўзроўні 693 рублі.