Сяргей Чалы: Кошты на тавары не зменяцца

Урад Беларусі адмяніў пастанову, якая стрымлівала рост рознічных коштаў на тавары. Але гэта не значыць, што кошты рэзка пойдуць уверх, лічыць эканаміст Сяргей Чалы.

У каментары Еўрарадыё эксперт адзначыў, што апошняя рэдакцыя пастановы, якая забараняла павышаць кошты ад 18 снежня і дазваляла змяняць іх толькі ў адпаведнасці з курсавымі розніцамі, і так узняла іх да таго ўзроню, калі пачынаюць дзейнічаць абмежаванні спажывецкага попыту.

“Ва ўмовах, калі адсутнічае рост заробкаў і павелічэнне прыбытку хатніх гаспадынь, кошты можна і ўзняць, але наўрад ці крамы на гэта пойдуць. Цяпер кошты натыкнуліся на тое, што людзі і так эканомяць на таварах і прадуктах, так што патэнцыялу асаблівага росту тут няма”, — мяркуе эканаміст.

На думку Чалага, кошты на тавары шмат у чым будуць залежаць ад заробкаў беларусаў. Аднак, па прагнозах эканаміста, яны наўрад ці вырастуць:

“Калі не зменіцца палітыка, аб’яўленая Нацбанкам і ўрадам, якая палягае ў правядзенні макраэканамічнай стабілізацыі шляхам абмежавання ўнутранага попыту, то, фактычна, сёлета чакаць нейкага росту заробкаў нават у намінальным выражэнні не даводзіцца. Гэта значыць, што будзе падзенне ў рэальным выражэнні на ўзроўні інфляцыі”.

Што тычыцца тавараў, якія ўвозяцца ці вырабляюцца ў Беларусі, то цяжар выдаткаў будзе класціся не на канцавых спажыўцоў, а размяркоўвацца ў аптовай і рознічнай сетцы.

Урад Беларусі адмяніў забарону на рост коштаў на тавары

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі