Сяргей Новікаў патрапіў ва ўсе мішэні, але фінішыраваў толькі сёмым
У Чэхіі праходзяць спрынтарскія гонкі чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Беларус Сяргей Новікаў заняў 7-е месца на дыстанцыі 10 кіламетраў. Ён адстаў ад пераможцы, расіяніна Арцёма Гусева, амаль на 55 секунд.
Прычым ён адзіны з усіх удзельнікаў гонкі, хто прайшоў дыстанцыю без
промахаў.
Рустам Валіулін быў 30-м, Аляксандр Сыман – 39-м, Сяргей Дашкевіч – 60-м. Агулам стартавалі 84 удзельнікі.
БЕЛТА
Рустам Валіулін быў 30-м, Аляксандр Сыман – 39-м, Сяргей Дашкевіч – 60-м. Агулам стартавалі 84 удзельнікі.
БЕЛТА