Сяргей Новікаў паўтарыў сваё найлепшае дасягненне ў біятлоне

Сяргей Новікаў заняў 10-е месца на этапе Кубка свету па біятлоне ў Оберхофе ў масавым старце. Беларускі біятланіст паўтарыў сваё найлепшае дасягненне ў індывідуальных гонках.
У 2006 годзе ён таксама фінішаваў дзясятым у гонцы з індывідуальным стартам. Адзначым, што Новікаў быў адзіным, хто ў гэтай гонцы не дапусціў ніводнага промаху.

Аднак слабая хуткасць на дыстанцыі не дазволіла беларусу падняцца вышэй. Пасля 4-га агнявога рубяжа Новікаў выходзіў на дыстанцыю чацвёртым, але не ўтрымаў гэтую пазіцыю.

Яшчэ адзін беларус Рустам Валіулін заняў 21-е месца. Першыя два этапы ён трымаўся сярод лідэраў, аднак тры промахі на трэцім і два на чацвёртым рубяжах, не дазволілі беларусу змагацца за прызавыя месцы.

Перамогу атрымаў аўстрыец Хрыстоф Зуман, срэбра — швед Карл Ёхан Бергман. У дзвюх дзясятых ад яго фінішаваў нарвежац Оле Айнар Б’ерндален.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі