Сяргей Рутэнка сёння можа згуляць з харватамі

Беларусы сёння ў Даніі правядуць стартавы матч на чэмпіянаце Еўропы. Раней паведамлялася, што капітан нашай дружыны Сяргей Рутэнка з-за высокай тэмпературы не зможа выйсці на пляцоўку. Аднак, як інфармуе goals.by, Аляксандр Крыўцун заявіў, што Рутэнка ўжо лепш сябе адчувае. Ён сапраўды прапусціў ранішнюю трэніроўку, але хвароба адступіла. "Сяргей прыме ўдзел у сённяшнім матчы", — запэўнівае лекар беларускай зборнай.
 

Адзначым, што зборная Харватыі — бронзавы прызёр мінулага кантынентальнага першынства.

Жывая трансляцыя сённяшняга матча Беларусь — Харватыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2", пачатак у 19.55.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі