Сяргей Рутэнка захварэў і не згуляе супраць харватаў

Як паведамляе "Прессбол", мінулай ноччу ў Сяргея Рутэнкі раптоўна павысілася тэмпература — да 39 градусаў. Медычны штаб зборнай не бачыць магчымасці падрыхтаваць яго да выхаду на пляцоўку.



Адзначым, што зборная Харватыі — бронзавы прызёр мінулага кантынентальнага першынства. Без Рутэнкі, гульца "Барселоны", беларусам будзе цяжка супрацьстаяць такому грознаму саперніку.

Жывая трансляцыя сённяшняга матча Беларусь — Харватыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2", пачатак у 19.55.

Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі