Сяргей Сідорскі прыме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД

Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі 20 лістапада прыме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў краін-удзельніц СНД, якое адбудзецца ва ўкраінскім горадзе Ялта. Як паведамляе БЕЛТА, агулам у павестку дня мерапрыемства ўключаныя 25 актуальных пытанняў развіцця Садружнасці незалежных дзяржаваў. У прыватнасці, гаворка пойдзе пра сумесныя захады краін СНД па пераадоленні негатыўных наступстваў сусветнага фінансавага крызісу.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі