Сяргей Скрабец заявіў пра намер стварыць новую партыю
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец заявіў пра свой выхад з Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, і стварэнні новай партыі.
Паводле слоў Скрабца, яму і групе прыхільнікаў не ўдалося знайсці агульнай мовы з партыйным кіраўніком, іх не задавольвала "асцярожная і пасіўная пазіцыя кіраўніцтва партыі па парламенцкіх выбарах, па будучых прэзідэнцкіх выбарах, па міжнароднай рабоце".
Ужо ў сакавіку Сяргей Скрабец збіраецца правесці пасяджэнне аргкамітэта па стварэнню новай партыі, якую плануе зарэгістраваць. Яе працоўная назва - "Сацыял-дэмакратычная партыя "Свабода", паведамляе БелаПАН.