Сяргей Вазняк: "Мяккія" прысуды — тэндэнцыя

Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю ІА REGNUM беларускі палітык Сяргей Вазняк. "Першыя жорсткія прысуды не прынеслі задавальнення іх ініцыятарам. Ад гэтых жорсткіх прысудаў дрэнна ўсім: і людзям, якія будуць сядзець, і ўладам, бо яны не змогуць вырашыць ні унутрыпалітычныя праблемы, ні знешнепалітычныя, пакуль тут будуць палітвязні. І сітуацыя вакол краіны пагаршалася б. Тое, што пачалося змякчэнне пазіцый — у цэлым пазітыўная тэндэнцыя", — адзначыў ён.

На думку Вазняка, Злучаныя Штаты, краіны ЕС і іх партнёры будуць і далей ціснуць на ўлады Беларусі. Аднак ступень жорсткасці санкцый будзе адэкватная і прапарцыйная жорсткасці палітычных рэпрэсій, суровасці вынесеных прысудаў апазіцыянерам.

Нагадаем, Сяргей Вазняк — адзін з фігурантаў справы "19 снежня", яму выстаўленае абвінавачанне па артыкуле 293 КК РБ ("масавыя беспарадкі").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі