Сяргею Скрабцу забаранілі выезд за мяжу
Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РУУС Мінска даслаў Сяргею Скрабцу афіцыйную адмову ў выездзе за мяжу. Апазіцыйнага палітыка апавяшчаюць, што паводле 5 артыкула Закона аб парадку выезду з Беларусі вынесена рашэнне аб прыпыненні афармлення яму пашпарта для часовага выезду за межы краіны.
У пятым артыкуле, у прыватнасці зазначаецца, што выезд можа быць часова абмежаваны, калі грамадзянін ухіляецца ад выканання абавязальніцтваў, накладзеных на яго судом.
Па словах былога палітвязня, ад выкананняў ён не ўхіляецца. Нагадаем, апазіцыйны палітык быў абвінавачаны ў выманьванні ў “Беларусбанка” крэдыту.
Суд прыгаварыў яго да 2,5 гадоў пазбаўлення волі і пастанавіў спагнаць з Сяргея Скрабца каля 1,5 мільярдаў рублёў. Палітык выйшаў на волю 15 лістапада мінулага года. У яго была канфіскавана маёмасць.
Цяпер Скрабец спрабуе абскардзіць рашэнне Першамайскага РУУС ва Упраўленні па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама.
У выпадку адмовы ён мае намер звярнуцца ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС, а затым у суд.
Паведамляе прэс-служба АГП