Сёлета 7 кіраўнікоў і чыноўнікаў Гомельшчыны былі затрыманыя п'яныя за рулём

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ДАІ УЎС Гомельскага аблвыканкама Ігар Макушэнка. Сярод затрыманых - начальнік ЖКГ Чачэрска, інжынер управы будаўніцтва Рэчыцкага раёна і супрацоўнік Светлагорскага аддзела па МНС.
Паводле Ігара Макушэнкі, штомесяц звесткі пра кіраўнікоў, чыноўнікаў і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, што кіравалі аўтамабілямі ў нецвярозым стане, накіроўваюцца для рэагавання ў Гомельскі аблвыканкам. "Бальшыню кіраўнікоў вызваляюцца ад пасад. Адназначна звальняюць ратавальнікаў і супрацоўнікаў міліцыі, якія дазвалялі сабе выпіваць і садзіцца за руль", — паведаміў прадстаўнік ДАІ.

У 2008 г. у Гомельскай вобласці быў затрыманы п'янымі за рулём 51 кіраўнік і чыноўнік.

На агляд у наркалагічныя службы працаўнікі ДАІ скіравалі больш 10 тыс. чалавек.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі